Постановление Министерства культуры Республики Беларусь 28.12.2016 № 90 "Об установлении формы охранного обязательства"

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2016 г. № 90 Аб устанаўленнi формы ахоўнага абавязацельства

На падставе пункта 1 артыкула 121 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць форму ахоўнага абавязацельства згодна з дадаткам.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр Б.У.Святлоў

Дадатак
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
28.12.2016 № 90

Форма
Месца для штампа мясцовага
выканаўчага i распарадчага
органа або юрыдычнай асобы,
iм упаўнаважанай
АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА
№ _____________ ад _____________
(нумар i дата рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства)

1. Матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць (далей - гiсторыка-культурная каштоўнасць): _________________________________________________________________
(назва згодна з Дзяржаўным спiсам
______________________________________________________________________________
гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь)
2. Шыфр _________________________________________________________________
3. Месца знаходжання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi _______________________
______________________________________________________________________________
4. Катэгорыя _____________________________________________________________
5. _______________________________________________________________________
(назва прававога акта, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай
______________________________________________________________________________
каштоўнасцi, i дзяржаўнага органа, якi яго прыняў, дата i нумар)
6. Форма ўласнасцi, у якой знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць __________________________________________________________________
(дзяржаўная (рэспублiканская або камунальная), прыватная)
7. Уласнiк (карыстальнiк) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (далей - уласнiк (карыстальнiк)) _________________________________________________
(поўная назва юрыдычнай асобы або прозвiшча,
______________________________________________________________________________
уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка)
8. Уласнiк (карыстальнiк) абавязаны:
8.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
8.2. захоўваць у цэласнасцi калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
8.3. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя па даручэннi (узгадненнi) Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;
8.4. прадстаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;
8.5. паведамляць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за тры каляндарныя днi з дня выяўлення гэтых акалiчнасцей;
8.6. забяспечыць усталяванне на нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
8.7. пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на гiсторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня пераходу права перадаць пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новаму ўласнiку (карыстальнiку).
9. Уласнiку (карыстальнiку) вядома аб тым, што:
9.1. навукова-даследчыя i праектныя работы на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;
9.2. забараняецца:
знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;
дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя i праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях;
мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь;
вывозiць рухомую гiсторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;
перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам i воiнскiм фармiраванням Рэспублiкi Беларусь;
9.3. усе вiды работ у зонах аховы нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, вызначаных праектам зон аховы нерухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не прадугледжана Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб культуры;
9.4. праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, за выключэннем помнiкаў археалогii, узгадняецца з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;
9.5. праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах;
9.6. для гiсторыка-культурнай каштоўнасцi вызначаны наступныя iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання ________________________________________________
(вызначаюцца
______________________________________________________________________________
адметныя вартасцi, элементы, дэталi, археалагiчныя аб’екты i iнш., якiя падлягаюць
______________________________________________________________________________
ахове асобна, i (або) умовы выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi)
9.7. устаноўлены наступны парадак прадстаўлення доступу да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам _______________________________________________________
(па дамоўленасцi з мясцовымi
______________________________________________________________________________
выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню)
9.8. пры ажыццяўленнi дзейнасцi на тэрыторыi нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы не павiнна дапускацца пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку стварэнне перашкод для вiзуальнага ўспрымання iх аб’ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору;
9.9. пры будаўнiцтве капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) на тэрыторыi нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы, а таксама пры размяшчэннi на гэтай тэрыторыi i ў гэтых зонах аховы нестацыянарных аб’ектаў гандлю i нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання павiнны ўлiчвацца традыцыйныя сiлуэт i планiровачная структура населенага пункта;
9.10. сродкi вонкавай рэкламы, якiя размяшчаюцца на нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, iх тэрыторыях i ў зонах iх аховы, не павiнны ствараць перашкоды для вiзуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблiвасцей, элементаў i дэталей архiтэктурнага дэкору гэтых нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
9.11. на помнiках архiтэктуры сродкi вонкавай рэкламы павiнны размяшчацца, як правiла, асобнымi лiтарамi, знакамi i (або) iншымi выявамi.
10. У выпадку надзвычайных сiтуацый або ўзброенага канфлiкту, у тым лiку за межамi Рэспублiкi Беларусь _____________________________________________________
(парадак падрыхтоўкi i правядзення
_____________________________________________________________________________
эвакуацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiм пагражае знiшчэнне)
11. Уласнiк (карыстальнiк) абавязуецца выконваць вызначаныя ў дадзеным ахоўным абавязацельстве ўмовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама патрабаваннi па забеспячэннi яе захавання.
12. Невыкананне ўласнiкам (карыстальнiкам) узятых на сябе абавязацельстваў, вызначаных дадзеным ахоўным абавязацельствам, цягне за сабой адмiнiстрацыйную або крымiнальную адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.
13. Уласнiк (карыстальнiк) _________________________________________________
(назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвiшча,
_____________________________________________________________________________
уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) кiраўнiка юрыдычнай асобы або
_____________________________________________________________________________
прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым
_____________________________________________________________________________
лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, дадзеныя дакумента, якi сведчыць пра асобу)
14. Адрас месца знаходжання (месца жыхарства) уласнiка (карыстальнiка) _______________________________________________________________
15. Тэлефон уласнiка (карыстальнiка) ________________________________________
16. Подпiс уласнiка (карыстальнiка) _________________________________________
М.П.
17. _____________________________________________________________________
(прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)
_____________________________________________________________________________
асобы, якая запоўнiла ахоўнае абавязацельства)
18. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў 2 экзэмплярах.
19. Экзэмпляр ____________________________________________________________
(назва (iмя) уласнiка (карыстальнiка)