Постановление Министерства культуры Республики Беларусь 28.12.2016 № 89 "Об установлении формы паспорта материальной историко-культурной ценности и охранной доски"

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2016 г. № 89 Аб устанаўленнi форм пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i ахоўнай дошкi i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь

На падставе пункта 1 артыкула 100, часткi пятай пункта 5 артыкула 104 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць:
форму пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з дадаткам 1;
форму ахоўнай дошкi згодна з дадаткам 2.
2. Устанавiць, што ахоўныя дошкi, усталяваныя на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях да ўступлення ў сiлу гэтай пастановы, з’яўляюцца сапраўднымi.
3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
3.1. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 2 лiстапада 2006 г. № 35 «Аб зацвярджэннi форм кнiг рэгiстрацыi» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 199, 8/15325);
3.2. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40 «Аб устанаўленнi некаторых форм» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 8/15544);
3.3. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 2007 г. № 26 «Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi выяўленых матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць уяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 162, 8/16753);
3.4. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 5 кастрычнiка 2007 г. № 41 «Об утверждении форм заявлений» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 251, 8/17222);
3.5. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiстапада 2008 г. № 39 «О внесении изменений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 5 октября 2007 г. № 41» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 2, 8/19911);
3.6. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 11 снежня 2008 г. № 42 «О внесении изменений в некоторые постановления Министерства культуры Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 54, 8/20149);
3.7. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 2009 г. № 18 «О внесении изменения в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 5 октября 2007 г. № 41» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 145, 8/21024);
3.8. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 2013 г. № 31 «Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 13.06.2013, 8/27600);
3.9. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2013 г. № 53 «Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 31 мая 2007 г. № 26» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 18.09.2013, 8/27882);
3.10. пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 2013 г. № 77 «О признании утратившими силу некоторых постановлений и отдельного структурного элемента постановления Министерства культуры Республики Беларусь» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 05.11.2013, 8/28037).
4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Мiнiстр Б.У.Святлоў

Дадатак 1
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
28.12.2016 № 89

Форма
ПАШПАРТ
матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
___________________________________________________________________________
(назва i месца знаходжання)

______________________________________ ___________ ______________________________________
(назва навуковай арганiзацыi, музея,
праектнай арганiзацыi) (подпiс)
М.П. (пасада, прозвiшча, iнiцыялы
кiраўнiка навуковай арганiзацыi, музея, праектнай арганiзацыi)

1. Назва 2. Шыфр
(згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь) (згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь)
3. Катэгорыя (0/1/2/3/без катэгорыi)
___________________________________________________________________________
(назва прававога акта, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi,
i дзяржаўнага органа, якi яго прыняў, дата i нумар)

4. Вiд матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
(дакументальны помнiк, запаведная мясцiна,
помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi,
помнiк горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва)

5. Месца знаходжання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
(па сучасным адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле)
(вобласць) (раён) (населены пункт)

(плошча/вулiца/завулак/iнш. i нумар будынка)

6. Гiстарычны адрас
(на момант узнiкнення матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i наступныя змены адраса)
(губерня) (павет) (населены пункт)

(плошча/вулiца/завулак/iнш. i нумар будынка)

7. Гiсторыя фармiравання матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

7.1. Архiтэктурны стыль матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

7.2. Узнiкненне, вiды работ Дата Стваральнiк або аўтар

8. Выкарыстанне
(гiстарычнае) (сучаснае)

9. Уласнiк (карыстальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць Лакалiзацыя валодання Форма ўласнасцi Дата наступлення/
заканчэння правоў уласнасцi Ахоўнае абавязацельства
(дата i нумар рэгiстрацыi)

10. Тэхнiчная характарыстыка (для нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi):

10.1. Сучасны тэхнiчны стан
(здавальняючы / нездавальняючы / аварыйны)

10.2. Асноўныя будаўнiчыя матэрыялы 10.3. Плошча забудовы, кв. м. 10.4. Будаўнiчы аб’ём, куб. м 10.5. Агульная плошча, кв. м

10.6. Вышыня, м 10.7. Даўжыня, м 10.8. Шырыня, м

11. Апiсанне матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
Апiсанне адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама элементы, канструкцыi, дэталi, якiя падлягаюць абавязковаму захаванню:
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
12. Элементы, што маюць самастойны статус матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

Шыфр Назва Дата Катэгорыя

13. Гiстарычная даведка (гiсторыя ўзнiкнення, асноўныя этапы фармiравання i развiцця, падзеi i асобы, звязаныя з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, гiсторыя даследаванняў):
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
14. Архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы:
_____________________________________________________________________________
15. Наяўнасць распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ:

Праектная арганiзацыя Назва аб’екта згодна з праектнай дакументацыяй Шыфр аб’екта Дата i нумар заключэння Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь

16. Звесткi аб прыняццi ў эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, на якой выконвалiся рамонтна-рэстаўрацыйныя работы:

Назва аб’екта згодна з праектнай дакументацыяй Дата i нумар заключэння аб адпаведнасцi прымаемай у эксплуатацыю нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) грамадзянiна, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якi ажыццяўляў кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, установа, дзе ён працуе, яе адрас i тэлефон

17. Звесткi аб праекце зон аховы (для нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi):

Дата i нумар пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь Назва

18. Iлюстрацыйныя матэрыялы на _________ лiстах.
19. Дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю:
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
20. У выпадку змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новыя звесткi афармляюцца на асобным лiсце змяненняў згодна з дадаткам.

Пашпарт складзены:
_______________________________________
(назва навуковай арганiзацыi, музея,
праектнай арганiзацыi)
_______________________________________ ___________________ ____________________________
(пасада, прозвiшча, iнiцыялы складальнiка) (подпiс) (дата складання пашпарта)

Дадатак
да пашпарта матэрыяльнай
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

Форма
ЛIСТ ЗМЯНЕННЯЎ ДА ПАШПАРТА
матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi
____________________________________________________________________________
(назва)
Дата ўнясення змянення: _______________________________________________________
Падставы для ўнясення змянення:
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
Пункт пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у якi ўносiцца змяненне: ____________________________________________________________________
Змест змянення: ______________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
_____________________________________________________________________________
Асоба, упаўнаважаная мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якая ажыццявiла ўнясенне змянення:

_________________________ ________________ _____________________________
(пасада) (подпiс)
М.П. (прозвiшча, уласнае iмя,
iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi))

Дадатак 2
да пастановы
Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь
28.12.2016 № 89

Форма
АХОЎНАЯ ДОШКА*

______________________________
* Ахоўная дошка, якая ўстанаўлiваецца на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, можа выконвацца як малюнак або як барэльеф з профiлем па сячэннi А-А1.